Дарагія сябры!
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
22 чэрвеня – адна з самых трагічных дат у гісторыі Беларусі. У гэты дзень 84 гады таму пачалася самая разбуральная, жорсткая і кровапралітная з усіх войнаў, якія калі-небудзь існавалі – Вялікая Айчынная вайна. На нашу мірную зямлю прыйшлі гора і смерць. З першага дня вайны Беларусь стала арэнай кровапралітных бітваў. Варожая авіяцыя абрушвала на спячыя гарады тоны бомбаў, фашысцкая бранятэхніка бязлітасна расстрэльвала калоны бежанцаў.
Але беларускі народ не схіліўся перад «новым парадкам». У кожным кутку краіны ішло супраціўленне нямецкім захопнікам.
Прайшлі многія дзесяцігоддзі, але памяць пра мільёны нявінных ахвяр, трагедыі акупацыі і лёсах воінаў-вызваліцеляў, якія коштам свайго жыцця адстаялі мір, мы беражліва захоўваем у сваіх сэрцах. І святы абавязак кожнага беларуса – перадаць гэтую эстафету падрастаючаму пакаленню.
У гэты дзень мы схіляем галовы перад усімі загінуўшымі ў жорсткай сутычцы з ворагам, перад пакаленнем савецкіх людзей, якія прынеслі Перамогу і падарылі нам будучыню. Мы гэтага ніколі не забудзем і нікому не дазволім забыцца.
Вечная памяць загінуўшым за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутата