Тры гады таму Соф’я ЗАЛЕСКАЯ захапілася вырабам пернікаў, якія стала ўпрыгожваць карцінкамі з дапамогай кулінарнага прынтара.
Пернікавае мастацтва
Общество
14.06.2025
Да мінулага фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі» яна зрабіла выпечку з выявай мясцовых брэндаў. Так з’явіліся не проста пернікі, а вядомыя мініяцюры мясцовых славутасцей: «Мядзведжай акадэміі» і знакамітых «Смаргонскіх абаранкаў».
Такім чынам смачны сувенір «загаварыў» пра гісторыю горада. «Нярэдка, калі чалавек бярэ такі пернік, спачатку здзіўляецца, а потым пытаецца: «А што гэта за «Мядзведжая акадэмія»?». І вось я ўжо расказваю гісторыю, пра якую многія і не чулі, – кажа майстрыха. – Пернікі «з гісторыяй» нярэдка купляюць і мясцовыя людзі, але часцей – менавіта турысты, якія вязуць дадому салодкія прысмакі ў якасці сувеніраў».
Галіна АНТОНАВА
Фота аўтара