Вандроўкі ў часе: у смаргонскім музеі адкрылася выстава Мікалая Гіза «Легенды Крэўскага і Мірскага замкаў»

Вандроўкі ў часе: у смаргонскім музеі адкрылася выстава Мікалая Гіза «Легенды Крэўскага і Мірскага замкаў»

Общество
13.06.2025
248

Майстар, які спалучыў у сваёй творчасці графіку, фатаграфію, музыку і нават рэстаўрацыю. Яго работы – гэта своеасаблівыя вандроўкі ў часе, якія зачароўваюць і акрыляюць.

У гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы работ Мікалая Гіза пад назвай «Легенды Крэўскага і Мірскага замкаў». Удзельнікі імпрэзы мелі магчымасць перанесціся скрозь стагоддзі ў эпоху рыцараў і замкавых таямніц. І асабіста пазнаёміцца з майстрам.

IMG_8774.JPG

IMG_8787.JPG

IMG_8857.JPG

IMG_8841.JPG

IMG_8833.JPG

«Нарадзіўся Мікалай Іванавіч у вёсцы Малюшычы Карэліцкага раёна. Маляваць пачаў у далёкім дзяцінстве, пазней захапіўся выпальваннем па дрэве, ужо ў школьным узросце ўдзельнічаў у раённых выставах дзіцячай творчасці, – адзначыла вядучая імпрэзы Таццяна Мацкевіч. – Пасля асвоіў спецыяльнасць сталяра-разьбяра ў сучасным Мірскім мастацкім прафесійна-тэхнічным каледжы, у якім працаваў майстрам на працягу 22 гадоў».

А потым стаў рэстаўратарам. Працаваў на знакавых аб’ектах, у тым ліку на  аднаўленні сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы. З мая 2021 па красавік 2023 года шчыраваў на аднаўленні Крэўскага замка».

IMG_8838.JPG

«У Крэве, калі з’яўляўся вольны час, я пачаў ствараць графічныя работы, у аснову якіх ляглі легенды пра замак. Для мяне гэта справа аказалася не ў навінку: серыю малюнкаў дагэтуль я ўжо стварыў пра Мірскі замак», – удакладніў Мікалай Іванавіч.

IMG_8858.JPG

IMG_8851.JPG

IMG_8876.JPG

IMG_8847.JPG

IMG_8845.JPG

IMG_8844.JPG

IMG_8822.JPG

IMG_8820.JPG

Вядучая імпрэзы дапоўніла аповед: «Малюе мастак у асноўным простымі графічнымі алоўкамі, лінерамі, гелевымі і шарыкавымі ручкамі. Часам у свае працы дадае колеру з дапамогай акварэльных фарбаў альбо каляровых алоўкаў. Таксама ў арсенале мастака маюцца так званыя джазавыя кампазіцыі малявання, дзе аўтар змешвае ўсё: і алоўкі з тушшу, і акварэль з лінерамі».

Дарэчы, галоўны герой выставы – прафесійны мастак з дыпломам інстытута культуры. Толькі ў разьбе па дрэве, а не ў графіцы.  Абразы, паклонныя крыжы, сувеніры – кожная работа ўражвае творчым падыходом.

IMG_8804.JPG

IMG_8803.JPG

Падчас імпрэзы на слайдах можна было ўбачыць таксама металічныя дэкаратыўныя упрыгожванні, якімі аздоблены кветнікі ля пад’ездаў і лесвічныя пляцоўкі – прадстаўленыя работы таксама выканаў Мікалай Гіз.  

IMG_8818.JPG

IMG_8816.JPG

IMG_8809.JPG

Адчуваецца, што творчая жылка не дае спакойна жыць мастаку, ён пастаянна ў пошуку. А вынік яго работ можна назіраць, наведваючы выставы, якія, несумненна з’яўляюцца цудоўным падарункам для аматараў мастацтва.

Выстава ў музеі будзе працаваць да 6 ліпеня.

IMG_8867.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: