Тэма смаргонскіх абаранкаў зацікавіла майстроў з раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Яшчэ напачатку 2000-х гадоў кіраўнік узорнай студыі моды «Страказа» Таццяна Бікбаева са сваімі выхаванкамі стварылі калекцыю «Смаргонскія абаранкі». Налічвала яна восем мадэляў сукенак сіняга колеру, асноўным элементам аздаблення якіх сталі абаранкі, пашытыя з тканіны.
Модныя калекцыі ў стылі «Смаргонскіх абаранкаў»
Общество
14.06.2025
«Мяняліся кіраўнікі студыі, кожны ўносіў у аздабленне калекцыі свае карэктывы, але асноўная ідэя не змянялася. Усё ж гэта калекцыя брэндавая, з гадамі яна не страціць актуальнасці і запатрабаванасці. Мы яе прадстаўляем на знакавых мерапрыемствах, –упэўнена цяперашняя кіраўніца ўзорнай студыі моды «Страказа» Вольга Галко. – Як і другая калекцыя пад назвай «Абаранкавы карагод», якую стварылі ў 2019 годзе нашы падапечныя пад кіраўніцтвам педагога Аліны Грынчук. Калекцыя налічвае пяць мадэляў, пры стварэнні выкарыстоўвалася льняная тканіна, у якасці аздаблення – сапраўдныя печаныя абаранкі».
Галіна АНТОНАВА
Фота з архіва газеты «Светлы шлях» і РЦТДМ