Выхаванцы «Усмешкі» кожны дзень шукаюць скарбы

Выхаванцы «Усмешкі» кожны дзень шукаюць скарбы

Общество
11.06.2025
169

Лета. Канікулы. Вучні Асінаўшчызненскай пачатковай  школы сталі выхаванцамі лагера «Усмешка». Сёлета яны адправіліся ў падарожжа «У пошуках скарбаў». Кожны дзень на карце падарожжа яны  расколваюць арэшкі са словам (назвай каштоўнасці): «Радзіма», «Здароўе», «Дабрыня»…  

У адзін з чэрвеньскіх дзён хлопчыкі і дзяўчынкі ў межах дня беларускай культуры здзейснілі падарожжа па краіне «Беларускія святы». Выхаванцы вандравалі па незвычайных станцыях: «Каляды», «Масленіца», «Вялікдзень», «Радаўніца», «Купалле», «Дажынкі», «Пакровы», «Дзяды». Дзеці даведаліся пра беларускія народныя святы, абрады і традыцыі нашых продкаў

Пасля гэтага яны накіраваліся на экскурсію ў музейны пакой «Хлеб у доме гаспадар», дзе больш падрабязна пазнаёміліся са святамі «Зажынкі» і «Дажынкі». Даведаліся, што  Пакровы – старажытнае земляробчае свята славян, якое адзначалася як пара заканчэння палявых работ.

На працягу дня дзетвара з задавальненнем удзельнічала ў беларускіх народных гульнях, слухала песні, адгадвала загадкі. Усё гэта спрыяла добраму настрою. У час мерапрыемстваў сапраўды дзеці далучыліся да скарбаў нацыянальнай культуры.

Колькі шмат святаў.jpg

У музейным пакоі Хлеб у доме гаспадар.jpg

Цікавыя звесткі пар святы.jpg

Марына КЛУНДУК,

выхавальнік выхаваўча-аздараўленчага лагера «Усмешка»

Статьи по теме: