Любімае месца для фатаграфавання

Любімае месца для фатаграфавання

Общество
09.06.2025
151

У гарадскім парку гасцей сустракае каларытная скульптурная кампазіцыя «Мядзведжая акадэмія» – два павадыры-скамарохі і мядзведзь. Знакамітая ўстанова, дзе вучылі касалапых артыстаў, існавала ў XVII – XIX стагоддзях. Асаблівага росквіту акадэмія дасягнула ў XVIII стагоддзі.

«Мядзведжая акадэмія» ў Смаргоні перастала існаваць у канцы 1860-х, але слава пра яе дайшла да нашых дзён. У 2014 годзе ў горадзе з’явіўся помнік, які расказвае пра даўнія часы і касалапых артыстаў.

парк.jpg

Аўтар праекта – заслужаны дзеяч мастацтваў, Ганаровы грамадзянін горада, скульптар Уладзімір Церабун. Ідэя ўстаноўкі скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай «Мядзведжай акадэміі», у Смаргоні спела даўно, на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў. Першапачатковая ідэя заключалася ў тым, каб выканаць помнік з дрэва, аднак пазней вырашылі, што лепшым матэрыялам будзе метал.

церабун.jpg

Сёння скульптурная кампазіцыя карыстаецца вялікай папулярнасцю ў мясцовых жыхароў і турыстаў. Практычна ў кожнага, хто быў гос­цем нашага горада, захоў­ваецца фотаздымак на фоне гэтай скульптурнай кампа­зіцыі.

Тэма мядзведжай акадэміі прасочваецца і ў іншых, больш дробных, творах Уладзіміра Церабуна: пано і вазах, зробленых з гліны і гіпсу.

аа.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Статьи по теме: