Беларусь - наша Радзіма

Беларусь - наша Радзіма

Общество
12.05.2025
242

Сімвалы беларускай дзяржавы - гэта наша адметная рыса для ўсяго свету і прадмет нашага гонару. Патрятычнае выхаванне з’яўляецца важнай складаючай часткай адукацыйнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Яно накіравана на выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

У дзіцячым садзе  №4 адбылося свята, прысвечанае да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства пачалося з выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Была расказана гісторыя пра стварэнне гімна. Выхаванцы выконвалі песні “Мілы край”, “Беларусь – мая Радзіма”, чыталі вершы пра Радзіму. Гулялі ў  гульні: “Знайдзі свой сцяг”, “Складзі наш сцяг”, “Адгадай, дзе наш герб”.

Вельмі зацікавіла выхаванцаў гісторыя, якая адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гераічны ўчынак маленькай дзяўчынкі Марынкі, аб тым, як яна змагла зберагчы сцяг, і  фрагмент з оперы Г. Пукста  “Марынка”.

Мы беларусы і гэтым ганарымся!

20250512_093850.jpg

20250512_093926.jpg

20250512_093945.jpg

20250512_094027.jpg


Ганна Крукоўская, выхавацель дашкольнай адукацыіі,

Святлана Райбе, музычны кіраўнік

ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”.

Статьи по теме: