Сімвалы беларускай дзяржавы - гэта наша адметная рыса для ўсяго свету і прадмет нашага гонару. Патрятычнае выхаванне з’яўляецца важнай складаючай часткай адукацыйнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Яно накіравана на выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Беларусь - наша Радзіма
У дзіцячым садзе №4 адбылося свята, прысвечанае да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства пачалося з выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Была расказана гісторыя пра стварэнне гімна. Выхаванцы выконвалі песні “Мілы край”, “Беларусь – мая Радзіма”, чыталі вершы пра Радзіму. Гулялі ў гульні: “Знайдзі свой сцяг”, “Складзі наш сцяг”, “Адгадай, дзе наш герб”.
Вельмі зацікавіла выхаванцаў гісторыя, якая адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гераічны ўчынак маленькай дзяўчынкі Марынкі, аб тым, як яна змагла зберагчы сцяг, і фрагмент з оперы Г. Пукста “Марынка”.
Мы беларусы і гэтым ганарымся!
Ганна Крукоўская, выхавацель дашкольнай адукацыіі,
Святлана Райбе, музычны кіраўнік
ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”.