Поздравление районного исполнительного комитета и районного Совет депутатов с 80-летием Великой Победы

Поздравление районного исполнительного комитета и районного Совет депутатов с 80-летием Великой Победы

Общество
09.05.2025
369

f75bc0a21e7f35fcdddb62fad19f8ddb.jpg

Паважаныя суайчыннікі!

Віншуем вас з Днём Перамогі!

Дзень Перамогі – светлы і вялікі дзень у гісторыі нашай Айчыны, падзея гістарычнага маштабу, сімвал гераізму, мужнасці і адвагі людзей, якія абаранілі сваю Радзіму.

Адзначаючы яго сёння, мы ўваскрашаем у памяці журботныя часы, якія забралі жыцці мільёнаў савецкіх людзей. Усім загінуўшым героям Вялікай Айчыннай нізкі паклон і вечная памяць…

Ратны і працоўны подзвіг, веліч духу, мужнасць і гераізм ветэранаў вайны заўсёды будуць
служыць годным прыкладам стойкасці і патрыятызму для цяперашняга і будучых пакаленняў.

Паважаныя ўдзельнікі вайны, працаўнікі тылу і дзеці вайны! Жадаем вам на доўгія гады заставацца ў страі пераможцаў і заўсёды захоўваць бадзёрасць духу.  Міру вам і дабрабыту, увагі і кахання, здароўя і клопату з боку блізкіх і дарагіх вам людзей.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: