Паважаныя працаўнікі і ветэраны радыё, тэлебачання, прадпрыемстваў усіх галін сувязі горада!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Сучасныя сродкі сувязі – радыё, тэлебачанне, інтэрнэт, электронная пошта, сотавая сувязь – сталі звыклымі атрыбутамі штодзённага жыцця.
Магчымасць жывых зносін, карысная і своечасовая інфармацыя, створаная спецыялістамі ўсіх відаў сувязі, робяць наша жыццё мабільным, яркім і насычаным, а наш побыт больш камфортным. Дзякуючы вашай штодзённай працы скарачаюцца адлегласці паміж гарадамі і людзьмі, распаўсюджваецца важная для нашай краіны інфармацыя, ствараюцца і трансліруюцца цудоўныя праграмы і перадачы.
Жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых поспехаў у вашай складанай і такой значнай для грамадства працы!