«Прывітанне, Масленіца дарагая!»

 

«Прывітанне, Масленіца дарагая!»

Общество
11.03.2024
408
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні” кожны год адзначаюць свята Масленіцы. На дзіцячай пляцоўцы збіраюцца выхаванцы старэйшых груп і іх бацькі для гульняў і забаў.

Масленіца – прыгожае і любімае ў народзе свята. Яно адлюстроўвае ўсеагульную радасць у сувязі з набліжэннем доўгачаканай вясны. Падчас свята ўсе дзеці адправіліся на пошукі вясны, а затрымлівала іх на шляху Баба Яга. Гераіня казак прыдумвала ўсім розныя заданні, якія дзеці і дарослыя з задавальненем выконвалі. Выхаванцам спадабалася спяваць і вадзіць карагоды, гуляць у народныя гульні: “Перанясі блін”, “Вароты”, “Карусель”. Дарослыя таксама прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Яны спаборнічалі паміж сабой у гульні “Хто хутчэй на ўхваце прынясе цеста да печы”, мераліся сіламі ў перацягванні каната з Бабай Ягой, дзе перамогу атрымала каманда дарослых і дзяцей. А таксама з прысутнічымі сустрэліся такія персанажы, як чараўніца-зіма, Масленіца, Мядзведзь. Па традыцыі свята, дзеці абменьваліся самаробнымі цацкамі, а потым частаваліся блінамі.

Мы стараемся звяртаць увагу дзяцей да народных вытокаў, каранёў нашых, абрадаў, традыцый, звычаяў.

А вось і сама Масленіца прыйшла, карагодсвой завяла!.jpg

А вось і сама Масленіца прыйшла, карагодсвой завяла!

Гульня.jpeg

Масленіцу я люблю, вельмі я бліноў хачу.jpg

Масленіцу я люблю, вельмі я бліноў хачу

Песню заспяваем і ў гульні пагуляем!.jpg

Песню заспяваем і ў гульні пагуляем!

Святлана РАЙБЕ, музычны кіраўнік ДУА “Дзіцяы-сад №4 г. Смаргоні”.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: