Успаміны дэпутата

 

Успаміны дэпутата

Общество
17.02.2024
433
Я некалькі разоў выбіралася дэпутатам раённага Савета. Была вылучана кандыдатам па выбарчай акрузе №39, куды ўваходзілі вёскі Расла, Казяняты і больш дробныя населеныя пункты.

ооооо.jpg

Мая першая сустрэча яшчэ як кандыдата ў дэпутаты адбылася ў сельскім клубе вёскі Расла ў 8 гадзін раніцы. Лю­дзей сабралася вельмі многа. Пры ўваходзе ў клуб мяне сустрэлі старшыня калгаса Уладзімір Супрон і старшыня Жодзішкоўскага сельсавета Зінаіда Ігнатовіч з букетам кветак. Для мяне гэта было вялікай нечаканасцю. Я вельмі хвалявалася і ўвесь час думала: “Я нічога яшчэ не зрабіла, а тут такая вялікая пашана, вялікі аванс для мяне як дэпутата. Трэба гэта ўсё апраўдаць, каб не сорамна было перад людзьмі”.

Пасля Зінаіда Ігнатовіч прадставіла прысутным мае біяграфічныя сведкі, а я выступіла з перадвыбарнай праграмай. Напрыканцы сустрэчы адбыўся канцэрт агітбрыгады, тэма: “Дэпутат – слуга народа”.

Я імкнулася зрабіць карысныя, добрыя справы для людзей. Адна з іх – дзякуючы дэпутацкім намаганням праклалі асфальт на ўчастку дарогі ад Гарыдзенят да канца Расла. Цесная сувязь дэпутата з кіраўніцтвам сельвыканкама і калгаса давала станоўчы вынік. З дапамогай калгаса паставілі ў вёсках платы. Звярталіся да мяне людзі і з больш дробнымі праблемамі. Напрыклад,
адзінокая жанчына звярнулася з просьбай дапамагчы здаць жывёлу на бойню. Пытанне было вырашана.

Нават сама старшыня сельвыканкама звярталася па дапамогу. Мне часта даво­дзілася выступаць на сесіях райсавета, агучваць просьбы і прапановы сваіх выбаршчыкаў.

За ўвесь мой дэпутацкі перыяд вельмі многа было праведзена культурных мерапрыемстваў. Святы вёсак Дубатоўка, Расла, Казяняты… Першае непаўторнае (бо яго сапраўды больш ніколі ніхто не паўтарыў) раённае свята рамёстваў, якое праводзілася на беразе Віліі. Перад пачаткам свята прыляцеў самалёт і скінуў лістоўкі з праграмай свята, а чароўны весялун Несцерка на імпрэзу прыплыў на чоўне.

Большасць дэпутатаў добрасумленна адносілася да выканання сваіх абавязкаў. З намі праводзілася вучоба ў выглядзе семінараў, дэпутацкіх справаздач, дзе мы абменьваліся  вопытам, сустрэч у акругах са сваімі выбаршчыкамі.

На працягу ўсёй дэпутацкай дзейнасці мяне натхняў той букет кветак, які падарыла Зінаіда Фёдараўна.

Соф’я ЛАЗАР,

былы дэпутат райсавета

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

Статьи по теме: