У армейскай літаратурнай гасцёўні – журналіст Галіна Антонава

 

У армейскай літаратурнай гасцёўні – журналіст Галіна Антонава

Общество
04.12.2023
795
Сустрэчы з творчымі людзьмі – не рэдкасць у Смаргонскай пагранічнай групе. “Суровыя армейскія будні” пагранічнікаў заключаюцца не толькі ў тым, каб спасцігаць сакрэты пагранічнай службы, але і пазнаёміцца з рознымі цікавымі людзьмі, у тым ліку з сучаснымі беларускімі аўтарамі. Сапраўдны вайсковец павінен быць і духоўна багатым. 

З ваеннаслужачымі тэрміновай службы сустрэлася Галіна Антонава, карэспандэнт газеты “Светлы шлях”, лаўрэат абласной прэміі імя Аляксандра Дубко за дасягненні ў вобласці культуры (па намінацыі – “Журналіст”), аўтар пяці кніг: “Дзяруга”, “Лілія Трохалева. Веліч малой радзімы”, “Самародкі”, “Месца пад сонцам”, “Космас Анатоля Антонава”. 

14.jpg

4.jpg

“Я люблю сустракацца з рознымі людзьмі. Работа ў газеце “Светлы шлях” дорыць новыя знаёмствы амаль кожны дзень. Незабыўныя спатканні пакідаюць розныя эмоцыі, пасля якіх нараджаюцца газетныя публікацыі, а пасля і кнігі, -  зазначыла Галіна Францішкаўна. - Кажуць, газета (маецца на ўвазе папяровы варыянт) жыве адзін дзень. Часам больш – у тых, хто ў сямейным архіве захоўвае дарагія сэрцу публікацыі. Але кнігі – гэта ўсё ж большая памяць. Таму і ствараю іх – быццам здаю свой творчы багаж на доўгае захаванне.

Усе мае героі – гэта выбітныя людзі Смаргоншчыны. Многія з іх пайшлі ў іншы свет, многія – яшчэ жывуць і абагачаюць духоўна наш край. Пра іх варта ведаць, бо яны – наша багацце”.  

IMG_0515.JPG

Аўтар коратка расказала пра газету, у якой працуе і пра свае выданні. Калі акцэнтавала ўвагу на кнізе “Месца пад сонцам”, звярнулася да вайскоўцаў:  “Кожны з вас можа знайсці сябе, знайсці сваё месца пад сонцам. Кожны з вас - таленавіты. Вельмі важна гэты талент распазнаць, развіваць, шмат працаваць. Не баяцца выходзіць з зоны камфорту, паспрабаваць сябе ў нечым новым, бо менавіта нашы ўнутраныя страхі не даюць далей рузацца. У дасягненні сваёй мэты не варта на першае месца ставіць грошы, а імкнуцца раіць добрыя справы найперш для людзей. Толькі тады будзе поспех. Менавіта гэту думку пацвярджаюць многія героі маіх нарысаў.

Ваша сённяшняя служба – гэта таксама выхад з зоны камфорту. Кожны з вас атрымае ў арміі пэўны вопыт, які пазней спатрэбіцца ў жыцці”.

3.jpg

12.jpg

9.jpg

Маладыя людзі ахвотна ўступалі ў дыялог з госцяй, задавалі свае пытанні. Галіна Антонава расказала маладыя пагранічнікам пра смаргонскія брэнды – “Мядзведжую акадэмію” і смаргонскія абаранкі, а таксама пра вядомага скульптара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Церабуна і самабытную мастачку Ніну Бохан, якая стварала маляваныя дываны. “Ніхто з вайскоўцаў не ведаў, што такое маляванкі. Між іншым гэта наша багатая беларуская традыцыя, якую апошнім часам актыўна вывучаюць. Спадчына, якую пакінуў нам народ. У Заслаўі нядаўна адкрыўся адзіны ў Беларусі музей маляванкі. Мне прыемна, што цяпер хлопцы пра гэта ведаюць, - адзначыла Галіна Антонава. - Такія сустрэчы патрэбны і нам, творчым людзям, каб адчуваць “подых часу”, каб ведаць, што цікава моладзі. Патрэбны яны і маладому пакаленню – каб напаўняць новай інфармацыяй, на якой не заўсёды затрымаешся, калі будзеш праглядаць сацыяльныя сеткі.

А калі ўлічваць той факт, што цяпер у ваеннаслужачых няма магчымасці “прападаць” у сеціве, то можна прапанаваць чытаць кнігі і газету “Светлы шлях” у папяровай версіі”.

IMG_0496.JPG

IMG_0513.JPG

IMG_0519.JPG

Самыя актыўныя юнакі, якія задавалі свае пытанні, атрымалі  на памяць падарункі: “светлашляхаўскую” промапрадукцыю, кнігі Галіны Антонавай і вядомага смаргонскага хірурга Юрыя Чапёлкіна, яго ўжо няма ўжывых, але засталіся рукапісы, якія да друку падрыхтавала Галіна Францішкаўна.


Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ.

Фота Ксеніі АНТОНАВАЙ і Зоі АСТРЫНСКАЙ.

Похожие новости

В учебном центре Института пограничной службы новобранцы приняли военную присягу

В Сморгонской пограничной группе состоялся ритуал вручения оружия новому пополнению

Новобранцы проходят курс начальной военной подготовки

Пограничники нового пополнения приняли присягу


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях