Святкаваць ці не?

 

Святкаваць ці не?

Общество
06.11.2023
1343
7 лістапада ў Беларусі лічыцца святочным днём. Раней у гэты дзень дарослыя і дзеці абавязкова выходзілі на мітынгі і дэманстрацыі. Да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прымяркоўвалі працоўныя подзвігі і адкрыццё новых аб’ектаў. Ці застаўся гэты дзень такім жа значным для жыхароў Смаргоні?

1.jpg

Святлана АФАНАСЬЕВА:

- Я – дзіця Савецкага Саюза. Памятаю, як хадзілі з бацькамі на дэманстрацыю. Было ўрачыста і весела. Але з дзіцячай пазіцыі я многага не ўсведамляла. Пазней святкавала хутчэй па прывычцы. А цяпер, паколькі працую ў бібліятэцы, маю доступ да многіх кніг і матэрыялаў, пачала вывучаць тэму Кастрычніцкай рэвалюцыі і цікавіцца ёю. Таму сёння для мяне 7 лістапада – сапраўды святочны і памятны дзень.

2.jpg

Алена НІКАЛАЙЧЫК:

- Я вельмі добра памятаю, як мяне прымалі ў акцябраты, як са слязамі на вачах я цалавала чырвоны сцяг. А потым ва ўрачыстай абстаноўцы мы з сябрамі сталі піянерамі. А яшчэ пазней дрыжалі ад хвалявання, заходзячы ў кабінет, дзе члены палітбюро ўручалі камсамольскія значкі. Гэта адны з лепшых успамінаў дзяцінства і юнацтва. Таму для мяне 7 лістапада – гэта свята.

3.jpg

Вольга СКРАКОЎСКАЯ:

- Мне цяжка назваць гэты дзень святам. Усё ж самі словы “рэвалюцыя” і “свята” супярэчаць адно аднаму. Але я разумею, што гэта важнейшая гістарычная падзея, пра якую трэба ведаць і памятаць.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.



Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!