Расцём, абнаўляем, мадэрнізуем

 

Расцём, абнаўляем, мадэрнізуем

Общество
04.11.2023
1006
Маштабная мадэрнізацыя вытворчасці праходзіць на заводзе аптычнага станкабудавання.

За работай аператар станкоў з праграмным упраўленнем Аляксандр Зубенка.JPG

За работай аператар станкоў з праграмным упраўленнем Аляксандр Зубенка.

Ужо актыўна эксплуатуюцца такарныя гарызантальныя апрацоўчыя цэнтры (на фота). Акрамя таго, што іх устаноўка значна палепшыла ўмовы працы аператараў, іх прадукцыйнасць на парадак вышэй, чым прадукцыйнасць універсальных станкоў. Для вытворчасці кожнай дэталі праграмісты завода пішуць адпаведную праграму, потым у работу ўключаюцца наладчыкі. Аператару застаецца залажыць у станок загатоўку і сачыць, каб дэталі, якія выхо­дзяць адтуль, адпавядалі ўсім патрабаванням і праца ішла без збояў.

Акрамя таго, ужо наладчыкі працуюць над устаноўкай фрэзерных вертыкальных апрацоўчых цэнтраў. Іх, як і такарныя, закупілі ў беларускага вытворцы “Рантэк машын тулс”, што ўваходзіць у кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень”.

У бліжэйшых планах кіраўніцтва завода - працяг мадэрнізацыі. Плануюць закупіць яшчэ два такарныя цэнтры, лазерную ўстаноўку для рэзкі металу і зрабіць лінію парашковай афарбоўкі.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.



Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях