Святасць магчыма для кожнага

 

Святасць магчыма для кожнага

Общество
02.11.2023
806
Традыцыйная працэсія ў Дзень усіх святых вырушыла з касцёла Святога Міхала Арханёла ў бок старых могілак, дзе адбылася Святая Імша. Нягледзячы на атмасферу месца яна атрымалася ўрачыстая, прасякнутая духам вялікага свята.

“Хоць у Дзень усіх святых мы прыходзім на могілкі, трэба памятаць, навошта мы ўвогуле адзначаем гэтае свята, - нагадаў удзельнікам Святой Імшы ксёндз Артур Ляшнеўскі”. Ён гаварыў аб тым, што рай – гэта не дом Бога і анёлаў, як мы прывыклі ўяўляць, гэта дом, дзе чакаюць кожнага чалавека пасля адыходу з зямнога жыцця. І аб тым, што першы дзень лістапада – добрая нагода для вернікаў, каб лішні раз узгадаць святых апекуноў, якіх яны атрымалі пры хрышчэнні.

2Z3A9168.JPG

2Z3A9170.JPG

2Z3A9171.JPG

2Z3A9179.JPG

2Z3A9190.JPG

2Z3A9195.JPG

2Z3A9196.JPG

2Z3A9193.JPG

2Z3A9199.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.



Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях