Усмешка прадаўца – лепшая аздоба магазіна

 

Усмешка прадаўца – лепшая аздоба магазіна

Общество
30.07.2023
970
36 гадоў аддала гандлёвай сферы Таццяна Коўба. На Смаргоншчыну яна прыехала з Гомеля ўслед за мужам, якога накіравалі працаваць на агрэгатны завод. А сёння на пытанне “Адкуль вы?” Таццяна Сяргееўна з гонарам адказвае: “Са Смаргоні!”.


2Z3A7338.JPG

Спачатку Таццяна Коўба працавала ў гаспадарчым магазіне на вуліцы Якуба Коласа, а потым прыйшла ў ГУМ, адкуль не плануе сыходзіць і сёння. А напярэдадні дня гандлю за шматгадовую сумленную працу яна атрымала асаблівую ўзнагароду - падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Больш за тры дзясяткі гадоў таму ГУМ быў зусім іншым. Таццяна Сяргееўна ўспамінае, што тавары былі пераважна замежнай вытворчасці. “Мы мелі нават “валютную” секцыю”, - распавядае яна. У “валютную” секцыю вазілі тавары з Галандыі: скураны абутак, курткі, сукенкі, нават харчовыя прадукты. Такую “экзотыку” дазвалялі сабе не ўсе, а толькі тыя, хто мог разлічыцца замежнай валютай. “Цікавы быў час, зараблялі, хто як мог”, - дзеліцца наша суразмоўца. Работнікі ГУМа часта загружалі таварам вялікую машыну, ездзілі гандляваць у іншыя гарады Беларусі і нават за мяжу. “Нам выдзялялі памяшканне дзесьці на вялікіх прадпрыемствах – і адразу выстройвалася чарга з пакупнікоў. За дзень-два мы прадавалі ўсё”, - успамінае Таццяна Сяргееўна.

Сёння 80% тавару ў ГУМе зробленых у Беларусі. Гэта бялізна, адзенне, галантарэя, керамічныя вырабы, посуд, школьныя прылады. Таццяна Коўба працуе ў секцыі, дзе прадаюць гаспадарчыя тавары, посуд, сувенірныя вырабы. Пакупнікоў хапае. “Усё ж беларуская кераміка, фарфор, крышталь цэняцца. Заходзяць сюды не толькі смаргонцы, але і госці з іншых гарадоў і краін”, - расказвае прадавец. Яна і яе калегі з густам упрыгожваюць вітрыны, расстаўляюць тавар так, каб нават самы маленькі кубачак паказаў свой “твар”, пакупніку цяжка прайсці міма ўсёй гэтай прыгажосці. А галоўная аздоба магазіна – гэта прадавец. Калі ён усміхаецца, калі сардэчна вітае кожнага наведвальніка, пакупкі робяцца з задавальненнем, а пасля доўга радуюць новых уладальнікаў.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях  #Люди_Сморгонщины

 

Статьи по теме: