Чупакабра паблізу Каранёў: праўда ці міф?

 

Чупакабра паблізу Каранёў: праўда ці міф?

Общество
25.01.2023
2079
Такога ў сваім жыцці Ірына яшчэ не бачыла. Гэта здарылася днём, 24 студзеня непадалёку ад горада, дзе заканчваецца вуліца Кірава і пачынаецца вёска Карані. Жанчына спакойна сядзела ў хаце і паглядала ў вакно. Раптам яна ўбачыла незвычайнага звера.

1.jpg

1А.jpg

Аповед жанчыны, якая завітала да нас у рэдакцыю быў надзвычай эмацыянальны: “Спачатку мне падалося, што гэта рысь, потым – што леапард. Як жывёліна падышла бліжэй да дому – падумала, што ліса. А як прысела – кенгуру! Спераду худаватая, але зад масіўны.  Нос востры, даўгаваты, не такі, як у рысі ці леапарда. Увесь у нейкіх ружовых плямах, амаль голы, толькі зрэдку шэрсць уздыбленая. Падышла яна да нашай хаты даволі блізка, ад плоту – на метры два. Спакойна так прашпацыравала, быццам на прагулку выйшла.

Я так спалохалася, так расхвалявалася, пачала на тэлефон фатаграфаваць. Потым доўга адыходзіла ад убачанага. І сёння супакоіцца не магу: іду, аглядаюся, каб не накінулася на мяне знянацку гэта зверына”.

Ірына зазначыла, што  чула пра чупакабру, але ніколі яе не бачыла. Як знайшла фотаздымак у інтэрнэце, адразу заявіла: “Вельмі падобны звер!”.

2.jpg

3.jpg

Чупакабра, невядомая навуцы істота, персанаж гарадскіх паданняў, часта становіцца героем мастацкіх фільмаў, серыялаў, кніг і мульцікаў. Дакладных звестак пра яе існаванне няма. Але ж сродкі масавай інфармацыі розных рэгіёнаў час ад часу распаўсюджваюць звесткі відавочцаў, якія нібыта бачылі чупакабру. Часта за яе прымаюць жывёл (сабак, каётаў, лісіц, шакалаў), відазмененых у выніку хвароб або мутацый. Асноўная версія – гэта жывёлы, якія аблыселі ад каросты (па-руску, “чесотки”). Кароставы зудзень правакуе выпадзенне шэрсці ў жывёл, зморшчванне скуры, знясіленне арганізма.

“Чупакарба гэта ці не, але супакоіцца і праз суткі не магу. Як уяўлю, што зноў магу пабачыць, дык аж дрыжыкі па целе бягуць. Калі хто ўбачыць гэту жывёліну, няхай адразу у ЖКГ пазвоніць, яе трэба знішчыць, каб бяды якой не нарабіла”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота Ірыны, нашай чытачкі.