У “акенцах творчасці” – лылойцінскія таленты

 

У “акенцах творчасці” – лылойцінскія таленты

Общество
21.01.2023
1702
Традыцыйны штогадовы раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці” стартаваў.  Першымі на суд журы і гледачоў прадставілі сваю канцэртную праграму “Шчыра вашы!” самадзейныя артысты Лылойцінскага сельскага клуба.  

IMG_4900.JPG

IMG_4907.JPG

Падчас агляду-конкурсу журы вызначае лепшыя нумары, з якімі артысты пасля выступаюць на раённых святах, а таксама ўдзельнічаюць у рэгіянальных і абласных конкурсах. Напрыклад, сёлета на Гродзеншчыне будуць праходзіць фальклорны конкурс “Панямоння жыватворныя крыніцы” і абласны конкурс размоўнага жанру, у якіх прымуць удзел і культработнікі Смаргоншчыны.

IMG_4915.JPG

IMG_4925.JPG

У  канцэртнай праграме, што прадставілі лылойцінскія артысты, прынялі ўдзел дзеці, моладзь і людзі больш сталага пакалення. Выступоўцы спявалі беларускія і рускія песні. “Разынкай” канцэрта стала жартаўлівая мініяцюра “Дзве суседкі” ў выкананні Юліі Парасевіч і Галіны Свірскай. Моцна апладзіравала публіка пасля таго, як Галіна Свірская прачытала байку “Конкурс прыгажосці”.

IMG_4946.JPG

IMG_4967.JPG

IMG_4972.JPG

IMG_4977.JPG

Дарэчы, у паўсядзённым жыцці самадзейныя артысты працуюць у розных сферах: паляводам – Анастасія Сінкевіч, Юлія Парасевіч – аператарам па доглядзе за жывёлай на свінаводчым комплексе, сторажам – Галіна Корвель. Анастасія Тапуць – у адпачынку па доглядзе за дзіцем да 3 гадоў, а былая настаўніца Галіна Свірская ўжо на пенсіі. Побач з дарослымі і дзеці, якія даволі ўпэўнена трымаюцца на сцэне.

Лылойцінскі сельскі клуб – культурна-забаўляльны цэнтр, які збірае пад сваім дахам людзей, улюбёных у сваю малую радзіму і неабыякавых да культурнай спадчыны продкаў. Апантаная гаспадыня “цэнтра” Наталля Тапуць са сваімі аднадумцамі-валанцёрамі праводзіць розныя мерапрыемствы для вяскоўцаў і гасцей Лылойцяў. Іх ведаюць жыхары і іншых вёсак Смаргоншчыны, дзе самадзейныя артысты выступаюць з канцэртамі, а таксама пастаяльцы філіяла “Цёплы дом”, дзе пад адным дахам жывуць адзінокія людзі.

У клубе працуе гурток сольных спеваў, штомесяц збіраюцца ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў “Суседзі” (дарослыя) і “Дамавёнак” (дзеці).

IMG_4985.JPG

IMG_5008.JPG

IMG_5012.JPG

IMG_5024.JPG

IMG_5033.JPG

IMG_5047.JPGIMG_5135.JPGIMG_5134.JPG

IMG_5129.JPG

IMG_5122.JPG

IMG_5114.JPG

IMG_5108.JPG

IMG_5092.JPG

IMG_5085.JPG

IMG_5072.JPG

IMG_5054.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.