Традыцыйныя віншаванні з Днём пажылых людзей ад асінаўшчызненскіх школьнікаў

 

Традыцыйныя віншаванні з Днём пажылых людзей ад асінаўшчызненскіх школьнікаў

Общество
30.09.2022
156
1 кастрычніка ў Беларускі адзначаецца Дзень пажылых людзей. У гэты дзень уся ўвага адрасуецца бабулям, дзядулям, пажылым суседзям. Старэйшае пакаленне – гэта людзі, якія ўвасабляюць сабой гераізм, працавітасць, жыццёвую мудрасць. Але ў той жа час, гэта людзі, якім асабліва патрэбна ўвага і клопат. І беражлівыя адносіны да іх — наш штодзённы абавязак.

Віншаванні ад вучняў 2 класа.jpg

Віншаванні ад вучняў 2 класа

Вось і вучні 1-4 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Асінаўшчызненская пачатковая школа”  не засталіся абыякавымі да гэтага свята і па традыцыі, якой яны прытрымліваюцца ўжо не першы год, павіншавалі пенсіянераў свайго аграгарадка з Днём пажылых людзей. Не забыліся і пра пенсіянераў, якія раней працавалі ў сферы адукацыі. Яны атрымалі віншаванні і з Днём настаўніка.

Віншаванні ад вучняў 4 класа.jpg

Віншаванні ад вучняў 4 класа

Вучні чацвёртага класа наведаліся ў госці і да самай старэйшай жыхаркі Асінаўшчызны – Яніны Іванаўны Апанасовіч. Заўсёды прыветлівую, руплівую, гаваркую пажылую жанчыну і ў гэты сонечны дзень дзеці засталі за працай у агародзе. Яніна Іванаўна была вельмі рада таму, што да яе завіталі госці. Яна паведаміла дзецям, як перажыла вайну, як усё жыццё працавала ў калгасе.

Вучні 3 класа і Ганна Аляксееўна.jpg

Вучні 3 класа і Ганна Аляксееўна

Навучэнцы таксама адрасавалі сардэчныя віншаванні сваім дзядулям, бабулям, знаёмым і незнаёмым пажылым людзям, дарылі ім букеты, паштоўкі і невялічкія сувеніры. Дзеці ад імя ўсіх вучняў школы, бацькоў, педагогаў жадалі сіл, здароўя і дабрабыту тым, хто пражыў шмат гадоў. Бабулі і дзядулі шчыра дзякавалі хлопчыкам і дзяўчынкам за віншаванні і клопат аб іх.

Віншаванні пенсіянераў - добрая традыцыя, якая дае магчымасць пажылым людзям адчуць сябе значнымі для маладога пакалення.

Вучні 3 класа прыйшлі з віншаваннямі.jpg

Вучні 3 класа прыйшлі з віншаваннямі

Вучні 4 класа з Янінай Іванаўнай.jpg

Вучні 4 класа з Янінай Іванаўнай

Алена Біслюк,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

дзяржаўнай установы адукацыі “Асінаўшчызненская пачатковая школа”.