Паэтычная сустрэча прайшла ў СШ №3

 

Паэтычная сустрэча прайшла ў СШ №3

Общество
22.09.2022
559
У рамках  Тыдня роднай мовы вучні  9 - 11 класаў сярэдняй школы “ № 3    сустрэліся са смаргонскай  паэткай Верай Вайцюль. Бывае так: мы жывём і не ведаем, якія таленавітыя людзі жывуць побач з намі.

Вера Вайцюль размаўляе з вучнямі.jpg

Падчас сустрэчы госця расказала пра сябе: працуе ў Смаргонскім аддзеле дэпартамента аховы МУС РБ, першая спроба пяра адбылася ў 7 класе, першы верш быў надрукаваны ў газеце “Светлы шлях”, дзякуючы Юрыю  Янушкевічу.

Яе вершы друкаваліся ў газетах “ Гродзенская праўда” , “Міліцэйскі веснік”, у альманаху “ Смаргонь літаратурная”.  А музыка гучала ..”- так называецца першы зборнік вершаў Веры Вайцюль, у які ўвайшлі лірычныя і шчырыя радкі пра родны край, пра блізкіх і дарагіх ёй людзей, пра вёсачку, пра бацькоўскі дом, пра тое, што паэтка найбольш ведае і што яе хвалюе, радуе, трывожыць. Зборнік выйшаў у 2017 годзе. Вера Іосіфаўна  паведаміла падрабязнасці  сваёй  літаратурнай дзейнасці, прачытала самыя яркія і цікавыя свае вершы, падзялілася філасофіяй сваёй творчасці. 

Паэтычная  сустрэча  атрымалася  вельмі  насычанай, цёплай. Вучні задавалі пытанні,  з цікавасцю слухалі вершы, якія госця чытала эмацыянальна і натхнёна. Сустрэча нікога не пакінула раўнадушным.

Галіна МІНКЕВІЧ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Вера Вайцюль размаўляе з вучнямі.