Беларускія песні і народныя танцы – на перапынках паміж урокамі

 

Беларускія песні і народныя танцы – на перапынках паміж урокамі

Общество
22.09.2022
1354
У рамках Тыдня беларускай мовы ў сярэдняй школе №5 прайшоў музычны марафон «Мова родная – мова модная».

1.jpg

На перапынках гучалі беларускія песні і выконваліся народныя танцы ўсімі жадаючым. Рэй у гэтай справе вёў 11 А клас. Хлопчыкі і дзяўчынкі  падарожнічалі па старонках беларускага фальклору. Усе разам яны спявалі беларускія песні. Не абышлося і без традыцыйных беларускіх гульняў і танцаў. Цікавая забава «У карагодзе мы былі» і вясёлая беларуская полька дапамаглі вучням адчуць сябе часцінкамі беларускага народа, прасякнуцца пачуццём гонару за сваю культуру.

Марыя ЦІТОВА, настаўнік беларускай мовы СШ №5.