Вучні сярэдняй школы “№3 пісалі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства

 

Вучні сярэдняй школы “№3 пісалі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства

Общество
16.09.2022
2035
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2021 17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата мае невыпадковы характар: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

16 верасня вучні 8 - 11 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.  Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. А таксама магчымасць патрэніраваць сваю граматнасць, нагода успомніць тых, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі.

IMG_20220915_111321.jpg

Вучні 11 класа ў час напісання рэспубліканскага дыктанта.

Пасля напісання дыктанта вучні разважалі пра тое, што Дзень народнага адзінства – нацыянальнае свята, якое яшчэ раз нагадвае кожнаму аб важнасці згуртаванасці. Яно яшчэ раз прыпамінае, што  ўсе мы, нягледзячы на ўзрост і сацыяльнае становішча, з’яўляемся адным народам.

Ва ўстанове адукацыі ў рамках святкавання Дня народнага адзінства праходзяць інфармацыйныя хвілінкі, конкурс плакатаў і малюнкаў, праведзена дыялогавая пляцоўка “ Сіла краіны ў адзінстве народа”, квэст-гульня “Беларусь-краіна адзінства” і іншыя мерапрыемствы, праз якія ўдзельнікі ўсведамляюць, што толькі ў адзінстве мэт і намаганняў, у адзінстве любові і клопату аб сваёй Радзіме мы можам захаваць і павялічыць дабрабыт і дасягненні нашай дзяржавы.

Галіна МІНКЕВІЧ, 

настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3.

Статьи по теме: