У мове гучыць сэрца і душа народа

 

У мове гучыць сэрца і душа народа

Общество
05.09.2022
885
3 верасня ў сярэдняй школе №1 прайшло свята роднага слова “Мова мая – ціхі  шэпт калосся”, якое было прысвечана Дню беларускага пісьменства і друку.

изображение_viber_2022-09-03_11-31-26-409.jpg

Ідэя свята - паказаць цесную сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй беларускага народа. Праводзіць урачыстае мерапрыемства ў першую суботу навучальнага года стала ўжо добрай традыцыяй. У гэты дзень мы імкнемся аддаць даніну павагі ўсім тым, хто заклаў фундамент і садзейнічаў развіццю беларускага пісьменства і асветы, успомніць аб гісторыі яго зараджэння, паказаць значэнне пераемнасці традыцый у развіцці беларускай літаратуры і кнігадрукавання.

изображение_viber_2022-09-03_11-31-40-624.jpg

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа мець перад ёй хоць нейкі абавязак. У гэтым яшчэ раз упэўніліся вучні  нашай школы, якія прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве. Свята было ўмоўна падзелена на тры часткі. Адразу навучэнцы здзейснілі экскурс у гісторыю ўзнікнення пісьма, затым прачыталі вершы сваіх любімых паэтаў, а напрыканцы сустрэчы вучні атрымалі магчымасць праявіць сваю эрудыцыю ў час правядзння гульні “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Адукацыя, інфармацыя і культура - тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. 

изображение_viber_2022-09-03_11-31-51-798.jpg

Вучні 6-10 классаў падчас мерапрыемства.

Марыя КУЗЬМІЧ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

сярэдняй школы №1.

Статьи по теме: