Пра традыцыйную культуру Смаргоншчыны распавядалі работнікі раённага Дома рамёстваў. У цэнтры горада і юныя, і дарослыя смаргонцы з цікавасцю знаёміліся з мясцовымі традыцыйнымі рамёствамі, удзельнічалі ў майстар-класах, гулялі ў народныя гульні і танцавалі народныя танцы.
На смаргонскім пешаходным бульвары прайшла творчая прэзентацыя традыцыйных рамёстваў Смаргоншчыны
Общество
19.08.2022
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.