Паспяховыя вынікі конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства” у вучняў першай школы

 

Паспяховыя вынікі конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства” у вучняў першай школы

Общество
19.04.2022
784
15 красавіка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”. У гэтым конкурсе прымалі ўдзел і вучні першай школы Смаргоні.

изображение_viber_2022-04-16_15-35-02-816.jpg

Максім Адашкевіч і Дар’я Пятроўская.

“Пуцявінамі беларускага пісьменства” - пад такой назвай філалагічны факультэт БДУ і рэдакцыя часопіса «Роднае слова» арганізавалі рэспубліканскі конкурс эсэ для старшакласнікаў краіны. Удзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага Году гістарычнай памяці, сталі 379 навучэнцаў сярэдніх школ з самых розных рэгіёнаў Беларусі. Па выніках конкурсу Адашкевіч Максім, вучань 11 класа, атрымаў  падзяку і спецыяльны падарунак ад рэдакцыі часопіса “Роднае слова”, а Пятроўская Дар’я - сертыфікат удзельніка.

Марыя КУЗЬМІЧ,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ 1 Смаргоні.