Предпасхальные выставки-продажи работают в торговых объектах Сморгони

 

Предпасхальные выставки-продажи работают в торговых объектах Сморгони

Общество
15.04.2022
2111
В преддверии праздника Светлой Пасхи магазины Сморгонщины пестрят тематическими витринами с необходимой продукцией.

IMG_0104.jpg

IMG_0107.jpg

IMG_0111.jpg

IMG_0112.jpg

IMG_0114.jpg

В торговых объектах города развернулась продажа пасхальных куличей в большом ассортименте. Здесь можно найти все необходимое для праздника: яйца, сахар, творог, муку и всевозможный декор к атрибутам Пасхи.

1.jpg

2.jpg

Предпасхальные выставки-продажи будут работать 15, 16, 22, 23 апреля. Но если вы решили испечь творожный кулич и декорировать пасхальные яйца сами, можете воспользоваться этими рецептами.

Наталья АНТОНЕНКО.

Фото Дениса ЯРОВСКОГО.



Натуральныя фарбавальнікі велікодных яек


1.png

Чырвоныя і ружовыя - кара, галінкі вішні. Адварыць кару або галінкі вішні, пакінуць настойвацца на некалькі гадзін (лепш на ноч). Потым адвар абавязкова працадзіць і варыць у ім яйкі. Слабы адвар пафарбуе яйкі ў ружовы колер.

Сінія, блакітныя і фіялетавыя - ягады чарніц (можна замарожаныя). Адварваць ягады нядоўга. Адвар працадзіць і астудзіць, затым у ім зварыць яйкі. Каб атрымаць блакітны колер, трэба браць невялікую колькасць ягад (2 сталовыя лыжкі на 250 мл вады). Для фіялетавага і сіняга колеру ягад трэба болей. Адвар настойваецца некалькі гадзін (лепей ноч).

Жоўтыя - куркума, рамонак (можна аптэчны), скурка граната. Куркуму развесці спачатку ў невялікай колькасці вады, потым у большай у рондалі, дзе будуць варыцца яйкі. Рамонкі даюць светла-жоўты колер, іх трэба адварыць, працадзіць і варыць яйкі. Скурка граната таксама фарбуе ў жоўты, але са скуркі прадаваных  у Беларусі гранатаў удалося атрымаць толькі вельмі светлыжоўты колер. Яйкі можна варыць проста з гранатавай скуркай або ў адвары скурак.

Карычневыя - кара дуба, цыбульнае шалупінне, парашок цыкорыя, чорны чай, чарнаплодная рабіна.

Зялёныя - куркума, разведзеная адварам чарніц, бацвінне морквы. Для фарбавання бацвіннем трэба ўзяць леташнюю моркву і прарасціць яе. Зварыць яйкі з бацвіннем атрымаецца светла-зялёны колер.

Бардовыя - чырвонае віно, чорны вінаград. 


*    *    *


Тварожны куліч

2.png

Нам спатрэбіцца:

2 яйкі, 200 г цукру, 300 г тварагу, 1 ч. лыжка соды, 1 ч. лыжка воцату (9%), 150 г сметанковага масла, 1 2,5 шклянкі мукі, курага, цукаты.

Прыгатаванне.

Яйкі разбіваем у глыбокую міску, дадаем да іх цукар, узбіваем міксерам да поўнага растварэння цукру, пакуль сумесь не пабялее. Не перастаючы ўзбіваць, уліваем да яек растопленае сметанковае масла. Яно не павінна быць гарачым, каб не зварыць яйкі. А яшчэ праз хвілінку дадаем тварог і старанна ўзбіваем яшчэ пару хвілін. Затым бярэм лыжку соды, уліваем у яе воцат, чакаем, пакуль сода зашыпіць, а затым кладзём яе ў тварожную масу і змешваем. Далей пачынаем уводзіць і замешваць прасеяную муку. Рабіць гэта трэба павольна, бо канчатковая колькасць мукі вельмі моцна залежыць ад тлустасці тварагу. У сярэднім яе патрабуецца 2 шклянкі па 250 мл. Цеста павінна атрымацца густым настолькі, што не будзе сцякаць з лыжкі. Дадаём у цеста цукаты са здробненай курагой, змешваем яго і выкладваем у форму для запякання, прысыпаную мукой або змазаную алеем. Даём цесту адпачыць 10 хвілін, а затым адпраўляем запякацца ў духоўку, разагрэтую да 160 градусаў, на 50 70 хвілін. Гатоўнасць правяраем драўлянай шпажкай. Пасля выключэння духоўкі не дастаём выпечку яшчэ хвілін 10. Застаецца пачакаць, пакуль куліч астыне, дастаць яго з формы і ўпрыгожыць глазурай.