5 мая – Дзень друку. 7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Общество
05.05.2016
1712
Паважаныя журналісты, работнікі друку, сродкаў масавай інфармацыі і сувязі!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам - Днём друку, радыё, тэлебачання і сувязі.
Гэтыя даты аб’ядноўваюць людзей мноства прафесій, але аднаго паклікання - стваральнай працай забяспечваць адзіную інфармацыйную прастору Рэспублікі Беларусь. Вы несяце грамадзянам важную і патрэбную інфармацыю, якая дазваляе арыентавацца ў сучасных умовах.

Шчыра...

Шчыра ўдзячны ўсім журналістам, паліграфістам і работнікам сувязі за адданасць свайму клапатліваму пакліканню, годнаму асвятленню падзей, якія адбываюцца, за дзейсную дапамогу ў вырашэнні сацыяльна значных задач.

Перакананы, што нягледзячы на развіццё новых СМІ, тэлебачання, інтэрнэту, друкаваная прэса застанецца актуальнай і запатрабаванай, будзе дэманстраваць прыклад якасці працы, аб’ектыўнасці, глыбіні, годных прафесійных стандартаў, прапаноўваць чытачу шырокую палітру незалежных меркаванняў і ацэнак.

Жадаем вам сямейнага шчасця, моцнага здароўя і новых творчых здзяйсненняў. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена светлымі днямі, а на шляху сустракаюцца добрыя і шчырыя людзі. Працягвайце здзіўляць новымі цікавымі праектамі, арыгінальнымі ідэямі і адкрыццямі! Заставайцеся крыніцай дакладнай і карыснай інфармацыі, служыце прыкладам аб’ектыўнай, прафесійнай журналістыкі і будзьце верным сябрам для многіх пакаленняў тэлегледачоў і слухачоў, бесперабойнай сувязі.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.
 
Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!