Мастацтва, якое ўзбагачае духоўны свет

 

Мастацтва, якое ўзбагачае духоўны свет

Общество
27.03.2022
217
Штогод 27 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень тэатра і праходзіць пад дэвізам: “Тэатр як сродак узаемаразумення і ўмацавання міру паміж народамі”. Адсвяткаваць дзень тэатральнага мастацтва могуць прыхільнікі, калі далучацца да прагляду спектакляў.

Фото № 1.jpg

Вучні 9А класа ў тэатры імя Я.Купалы г. Мінск.

 З гэтай нагоды вучні 9 “А” класа сярэдняй школы №5 наведалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, дзе на галоўнай сцэне быў паказаны спектакль “Паўлінка”. Першыя пастаноўкі камедыі адбыліся ў 1913 годзе ў Вільні і Пецярбургу і карысталіся вялікай папулярнасцю. З 1920 года па сённяшні дзень спектакль ідзе на сцэне тэатра.  “Паўлінка” – пастаноўка, якую лічаць візітнай карткай не толькі Купалаўскага тэатра, але і ўсёй беларускай драматургіі. У творы спалучыліся яскравыя народныя характары, цікавы сюжэт, дасканалая мова класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.  Акцёры цешылі гледачоў сакавітым народным гумарам, песнямі, танцамі. Гучныя апладысменты суправаджалі выступленне артыстаў падчас прагляду.

Вучні атрымалі толькі прыемнае ўражанне, сапраўднае ўзрушэнне, задавальненне ад прагляду спетакля, ад сцэны, дэкарацый, касцюмаў.     

У выніку дзевяцікласнікі прыйшлі да высновы: нягледзячы на даступнасць інтэрнэту, распаўсюджанасць тэлебачання і кіно, людзі любяць хадзіць у тэатр. Ім цікавая дынаміка, таленавітая ігра акцёраў, жывыя эмоцыі і непаўторная тэатральная атмасфера. І пераканаліся, што  актуальнасць гэтага мастацтва наўрад калі адыдзе ў нябыт, таму што тэатр – гэта мастацтва, якое ўзбагачае духоўны свет.

Таццяна Васілеўская,

класны кіраўнік 9”А” класа

сярэдняй школы  №5.