АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

Общество
05.05.2016
1409
СМАРГОНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Рашэнне ад 5 красавіка 2016 г. №291
АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ
Разгледзеўшы хадайніцтвы сходаў працоўных калектываў арганізацый горада і раёна, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Занесці на раённую Дошку гонару фотапартрэты перадавікоў, якія вызначыліся лепшымі працоўнымі дасягненнямі ў 2015 годзе.

Пашаны і гонару ўдастоены:

Аляшкевіч...

IMG_3875СМАРГОНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Рашэнне ад 5 красавіка 2016 г. №291
АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ


Разгледзеўшы хадайніцтвы сходаў працоўных калектываў арганізацый горада і раёна, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Занесці на раённую Дошку гонару фотапартрэты перадавікоў, якія вызначыліся лепшымі працоўнымі дасягненнямі ў 2015 годзе.

Пашаны і гонару ўдастоены:

Аляшкевіч Валерый Раманавіч, трактарыст камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Смаргонскі ліцейна-механічны завод”;

Астрынская Вольга Уладзіміраўна, кантралёр газазабяспечвальнай арганізацыі службы ўліку газу і рэжымаў газазабеспячэння Смаргонскага вытворчага ўпраўлення вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”;

Базанава Ганна Пятроўна, рабочая па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў жыллёва-эксплуатацыйнай службы №1 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна”;

Баранава Таццяна Васільеўна, галоўны бухгалтар “Смаргонскія малочныя прадукты” філіял адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”;

Вайцяховіч Галіна Уладзіславаўна, намеснік начальніка аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Смаргонскім раёне;

Врублеўская Людміла Францаўна, бухгалтар-касір філіяла “Аўтамабільны парк №17 г. Смаргоні” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”;

Гурыновіч Аляксандр Фёдаравіч, настаўнік інфарматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №7 г. Смаргоні”;

Драмлюк Юрый Аляксандравіч, дырэктар Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Дудзінская Кацярына Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі-сад - сярэдняя школа”;

Жабінская Кацярына Пятроўна, стараста вёскі Стрыпуны Сольскага сельсавета;

Залескі Аляксандр Анатольевіч, машыніст бульдозера даччынага ўнітарнага Смаргонскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм;

Капыш Іосіф Эдвардавіч, электразваршчык ручной зваркі цэха ячэістага бетону філіяла №7 “Смаргоньсілікатабетон” адкрытага акцыянернага таварыства “Краснасельскбудматэрыялы”;

Кардэль Ганна Францаўна, аператар птушкафабрыкі філіяла “Смаргонская птушкафабрыка” адкрытага акцыянернага таварыства “Лідахлебапрадукт”;

Крэсла Сяргей Іванавіч, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, лейтэнант унутранай службы;

Лях Ірына Браніславаўна, пекар філіяла “Смаргонскі хлебазавод” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднахлебпрам”;

Макей Леакадзія Баляславаўна, аператар на дарошчванні буйной рагатай жывёлы жывёлаводчага комплексу Вішнева сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Саўбел”;

Малафей Сяргей Паўлавіч, вадзіцель аўтамабіля дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №134 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”;

Маліноўская Алена Іванаўна, педагог-арганізатар, сакратар пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №7 г. Смаргоні”;

Малюгіна Наталля Аляксандраўна, маляр механічнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”;

Масевіч Галіна Аляксандраўна, галоўны заатэхнік адкрытага акцыянернага таварыства “Шутавічы-Агра”;

Маркевіч Аляксандр Іванавіч, камандзір вайсковай часці 2044;

Муская Ніна Аляксандраўна, начальнік свінагадоўчага комплексу “Андрэеўцы” ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;

Пахалькова Ірына Іванаўна, жывёлавод (па доглядзе за маладняком) філіяла “Жодзішкі” ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;

Пацукевіч Наталля Вацлаваўна, прадавец гандлёва-вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Танак” Ціханчука Ю. І.;

Пашкоўскі Мікалай Станіслававіч, машыніст экскаватара ўчастка механізацыі і спецыяльных работ адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўніча-мантажны трэст №41” г. Смаргоні;

Петух Артур Іосіфавіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі агрэгатны завод”;

Сапач Валянціна Іосіфаўна, урач-інфекцыяніст (загадчык інфекцыйнага аддзялення) установы аховы здароўя “Смаргонская цэнтральная раённая бальніца”;

Саткевіч Пётр Іосіфавіч, старшы майстар ніжняга склада лесапункта дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы “Смаргонскі вопытны лясгас”;

Сілевіч Аляксандр Іванавіч, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага райвыканкама, маёр міліцыі;

Сіняўскі Аляксандр Міхайлавіч, дыспетчар Смаргонскага раёна электрычных сетак;

Сосна Яўгеній Сяргеевіч, начальнік змены цэха вытворчасці драўняна-стружкавых пліт замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Кранаспан”;

Тубіліс Юрый Іванавіч, вадзіцель аўтамабіля вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Саўгас Смаргонскі”;

Шапель Таццяна Станіславаўна, дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Шапель”;

Шульжыцкая Вольга Аляксееўна, галоўны бухгалтар Смаргонскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка”;

Шчуроўская Дзіна Уладзіміраўна, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай установы культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”;

Янецкі Уладзімір Іванавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Солы”.

2. Занесці на раённую Дошку гонару арганізацыі, якія дасягнулі лепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна:

даччынае ўнітарнае Смаргонскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм (дырэктар Шапель Іван Эдуардавіч);

дзяржаўную гісторыка-культурную ўстанову “Музей-сядзіба М. К. Агінскага” (дырэктар Градзіцкая Людміла Уладзіміраўна);

Смаргонскі раённы вузел паштовай сувязі (начальнік Мазалеўская Таццяна Сяргееўна);

прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “ФаварытМэбля” (дырэктар Ярашэвіч Валерый Міхайлавіч).

Старшыня Г. В. ХАРУЖЫК.
Кіраўнік спраў І. Д. МАРКЕВІЧ.
 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!