Хатынь: боль і гнеў

 

Хатынь: боль і гнеў

Общество
22.03.2022
458
22 сакавіка ў сярэдняй школе №5 для вучняў  1-х класаў прайшоў адзіны ўрок “Аб чым звіняць калакалы Хатыні”, прысвечаны 79-й гадаўшчыне трагедыі ў Хатыні.

Афармленне кабінета, музычнае суправаджэнне, прэзентацыі – усё гэта садзейнічала эмацыянальнаму ўспрыманню тэмы. Вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і аб той жудаснай трагедыі, якая адбылася з яе жыхарамі. Настаўнік у вершах і прозе змог перадаць увесь боль маленькай беларускай вёскі. Бо пламя Хатыні апякае  нашы сэрцы, напамінаючы аб тым, што неабходна берагчы мір і спакой на роднай зямлі.

Горох Игнат, Костюкевич Екатерина,Ерощук Мария.jpg

Горох Игнат, Костюкевич Екатерина,Ерощук Мария.

Боярович Евгения, Романович Анастасия.jpg

Боярович Евгения, Романович Анастасия.

Алена МАІСЕЕВА,

настаўнік пачатковых класаў СШ №5.