Вечарына памяці Расціслава Шчаснага прайшла ў гісторыка-краязнаўчым музеі

 

Вечарына памяці Расціслава Шчаснага прайшла ў гісторыка-краязнаўчым музеі

Общество
04.03.2022
1394
Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук Расціслаў Шчасны пакінуў гэты свет 11 студзеня 2022 года. Апошнія 26 гадоў Расціслаў Сцяпанавіч працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў СШ №1.

IMG_6746.JPG

IMG_6707.JPG

Па ініцыятыве заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Церабуна, былога вучня СШ №1, запланавалі да 40 дзён пасля смерці правесці вечарыну памяці. На жаль, эпідэміялагічная сітуацыя па каранавірусе зрабіла карэкціроўку ў планах. Вечарыну давялося перанесці на больш позні тэрмін.

У гісторыка-краязнаўчым музеі 3 сакавіка сабраліся людзі, для каго Расціслаў Сцяпанавіч быў дарагім чалавекам і педагогам.

Пра тое, якім ён быў братам, расказала сястра Зінаіда. 

IMG_6711.JPG

Сваімі ўспамінамі падзяліліся былыя калегі – настаўнікі Алена Страх з Баярска, Аляксандр Міхалкоўскі з Залесся, а таксама са Смаргоні – Віталь Лукашэвіч, Ларыса Рогач, Вольга Гакуць і Валянціна Богуш, метадыст РВМК Вольга Цуканава і дырэктар СШ №1 Аксана Дунай. 

IMG_6791.JPG

IMG_6843.JPG

IMG_6697.JPG

IMG_6788.JPG

IMG_6811.JPG

IMG_6756.JPG

IMG_6858.JPG

IMG_6762.JPG

Прагучаў таксама аўдыёзапіс-успамін ад настаўніцы Тамары Пашкевіч, якая разам працавала з Расціславам Шчасным у Лакачоўскай школе, і відэазапіс ад выпускніка 2021 года СШ №1, курсанта ваеннай акадэміі Уладзіслава Антонава, які пад кіраўніцтвам педагога займаўся ў школе навукова-даследчай работай па гісторыі.

IMG_6732.JPG

Расціслаў Сцяпанавіч быў чалавекам актыўным, сяброўскім, меў стасункі з гісторыка-краязнаўчым музеем, рэдакцыяй газеты “Светлы шлях”, таму нядзіўна, што да выступоўцаў далучыліся навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна і карэспандэнт газеты Галіна Антонава, а таксама Уладзімір Церабун, з якім Расціслаў Шчасны сябраваў на працягу доўгіх гадоў.

IMG_6737.JPG

Разгорнуты рэпартаж з вечарыны памяці чытайце ў друкаванай версіі газеты “Светлы шлях”.

IMG_6751.JPG

IMG_6861.JPG

IMG_6721.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.