Займальны марафон да Дня роднай мовы

 

Займальны марафон да Дня роднай мовы

Общество
28.02.2022
1394
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ў розных краінах свету 21 лютага, 4-я класы ДУА “Гімназія г. Смаргоні” прынялі ўдзел у марафоне “Дзень з роднай мовай”. Вучні вандравалі па станцыях і ў гульнёвай форме выконвалі разнастайныя займальныя заданні.

1 Мэта дасягнута!.jpg

Мэта дасягнута!


Дзеці працавалі з лэпбукам “Беларускія фразеалагізмы”. Цікавай была работа з крыжаванкай “Часціны мовы”. Вучні паспрабавалі свае сілы ў ролі перакладчыкаў. Каманды паказалі выдатныя веды ў інтэрактыўнай віктарыне “Падарожжа па родным краі”. Удзельнікам асабліва спадабалася музычнае заданне “Спяваем беларускія песні”.

 Да мерапрыемства вучні выканалі хатняе заданне творчага характару: зрабілі кніжкі-малышкі, міні-лэпбукі, склалі рэбусы і крыжаванкі, гульні-разразанкі. Усе работы былі прадстаўлены ў школьнай бібліятэцы на выставе, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

Любоў да роднага краю і Радзімы пачынаецца з любові і пашаны роднай мовы.

2 Творчыя работы навучэнцаў.jpg

Творчыя работы навучэнцаў.


3 Збіраем выказванне пра родную мову.jpg

Збіраем выказванне пра родную мову.


4 Гульня Перакладчыкі.jpg

Гульня "Перакладчыкі".


6 Група вучняў з заданнем справілася.jpg

Група вучняў з заданнем справілася.


7 Маленькія мовазнаўцы.jpg

Маленькія мовазнаўцы.

Таццяна Петрусевіч, класны кіраўнік 4 Б класа гімназіі г. Смаргоні.

Статьи по теме: