Як з газетнай публікацыі ствараюцца кнігі

 

Як з газетнай публікацыі ствараюцца кнігі

Общество
28.02.2022
1377
У межах Тыдня роднай мовы ў сярэдняй школе №3 г. Смаргоні адбылася сустрэча вучняў 8 – 10 класаў з журналістам газеты “Светлы шлях” Галінай Антонавай. Навучэнцы даведаліся, што Галіна Антонава з’яўляецца пераможцай абласнога конкурсу Аляксандра Дубко ў намінацыі “Журналіст года”, была гераіняй аўтарскай праграмы Навума Гальпяровіча “Суразмоўцы”.

IMG_20220222_135553.jpg

Галіна Антонава выступае перад вучнямі сярэдняй школы №3.


Галіна Францішкаўна расказала, як з газетнай публікацыі ствараюцца кнігі: хацелася, каб матэрыял не згубіўся, захаваўся. Вучні даведаліся, што Галіна Антонава з’яўляецца таксама аўтарам кніг: “Дзяруга: музыкант, педагог, фатограф”, “Самародкі”, “Лілія Трохалева”, рыхтавала да выдання кнігу Юрыя Чапелкіна “Записки провинциального хирурга” (мемуары вядомага смаргонскага ўрача). Кнігу неабходна было адрэдактаваць, сістэматызаваць. Больш падрабязна журналіст расказала пра герояў сваіх публікацый: заслужанага дзеяча культуры БССР, стваральніка першага цымбальнага аркестра Аляксандра Дзяругу, Лілію Трохалеву. Адказала на пытанні: хто героі яе публікацый, як прыйшла задума выдаць кнігу “Самародкі”. Гэта кніга пра ўнікальных, таленавітых людзей Смаргоншчыны. Выступоўца распавяла, што прытрымліваецца прынцыповай пазіцыі:выдаваць кнігі на беларускай мове. Звярнула ўвагу, што неабходна захаваць родную мову, бо гэта прыкмета нацыянальнага самаўсведамлення. Галіна Францішкаўна падзялілася сваімі творчымі планамі і задумамі: выдаць яшчэ адну кнігу пра таленавітых людзей Смаргоншчыны пад назвай “Месца пад сонцам”.  

IMG_20220222_135643.jpg

Вучні 8 – 10 класаў слухаюць выступленне журналіста газеты “Светлы шлях”.


Напрыканцы выступлення журналіст звярнулася да вучняў:  “Кожны з вас можа знайсці сваё месца пад сонцам, кожны з вас - таленавіты. Вельмі важна гэты талент распазнаць, развіваць, а таксама шмат працаваць. Менавіта гэту думку пацвярджаюць многія героі маіх твораў”.

Сустрэча з таленавітым, творчым журналістам была вельмі цікавай для навучэнцаў.   

 Галіна Мінкевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”.

Статьи по теме: