У Сінькоўскай школе прайшло пасяджэнне ШАГ

 

У Сінькоўскай школе прайшло пасяджэнне ШАГ

Общество
25.02.2022
467
Школа актыўнага грамадзяніна дае магчымасць навучэнцам 8-10 класаў сустрэцца не толькі з цікавымі людзьмі, але і з прадстаўнікамі канкрэтнай прафесіі. Такія сустрэчы спрыяюць не толькі павышэнню інфармацыйнай культуры навучэнцаў, але і носяць прафарыентацыйную накіраванасць.

Намеснік начальніка райаддзела МНС Мікалай Шыш гутарыць з вучнями.JPG

Намеснік начальніка райаддзела МНС Мікалай Шыш гутарыць з вучнями.

На чарговую сустрэчу, прысвечаную Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь, пагранічнай службе і МНС, прыехаў намеснік начальніка райаддзела МНС Мікалай Шыш. Сустрэча прайшла вельмі  цікава і плённа. Мікалай Мікалаевіч расказаў пра гісторыю стварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, акрэсліў структуру дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Вельмі падрабязна адказаў ён і на пытанні навучэнцаў, звязаныя з прафесійнымі якасцямі выратавальнікаў, даў падрабязную інфармацыю тым навучэнцам, якія зацікавіліся прафесіяй выратавальніка, наконт паступлення ў навучальныя ўстановы і перспектывах работы ў МНС.

Вера Лобач,

класны кіраўнік 10 класа 

Сінькоўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы.