На народных музычных інструментах ігралі ў дзіцячым садзе

 

На народных музычных інструментах ігралі ў дзіцячым садзе

Общество
01.12.2021
800
У дзяржаўнай дашкольнай установе “Яслі-сад №14 г. Смаргоні” у старшых групах прайшоў тэматычны дзень  пад назвай “А музыка гучыць”.

А скрыпачка грае, грае (1).jpg

А скрыпачка грае, грае

Выкананне песні А у нас, як у вас.jpg

Выкананне песні А у нас, як у вас

Гульня знайдзі народны аркестр.jpg

Гульня знайдзі народны аркестр

Дзеці знаёміліся з народнымі музычнымі інструментамі: цымбаламі, баянам, трашчоткамі, дудкай, лыжкамі, свістулькамі. Дашкаляты  даведаліся шмат цікавага  пра гісторыю кожнага музычнага  інструмента, затым гулялі ў розныя гульні: “На чым іграю?”, “Пазнай і знайдзі музычны інструмент”, “ Які гучыць інструмент?”  На слых распазнавалі і адрознівалі сімфанічны аркестр  ад народнага.  Дзеці з цікавасцю разглядалі інструменты. Ім усім хацелася  паспрабаваць пайграць, пачуць, як гучыць інструмент. Дашкольны  ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для фарміравання ўяўленняў пра нашу спадчыну, пра  беларускую культуру.  

Педагогі нашай установы стараюцца з маленства далучаць дзяцей да адраджэння нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці. Важнае месца належыць фальклору - асноўнаму мастацкаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў і бесперапыннасць духоўнага развіцця выхаванцаў.

Гуляем ў гульню знайдзі музычны інструмент.jpg

Гуляем ў гульню знайдзі музычны інструмент

Мілане Сукневіч мне падабаецца музычны інструмент скрыпка.jpg

Мілане Сукневіч мне падабаецца музычны інструмент скрыпка

Ягору Буйноўскаму спадабаецца музычны інструмент тарэлкі.jpg

Ягору Буйноўскаму спадабаецца музычны інструмент тарэлкі

У канцы забавы дзеці  выбралі музычны інструмент, які ім найбольш спадабаўся, і самі зайгралі, заспявалі народную песню “А ў вас, як у нас”. Выхаванцы  атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. Забава атрымалася вясёлай і пазнавальнай.


Святлана Райбе,

музычны кіраўнік 

ясляў-сада №14.