Музычна-літаратурны салон “Мая малая Радзіма”

 

Музычна-літаратурны салон “Мая малая Радзіма”

Общество
29.11.2021
775
У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №15 г. Смаргоні” шмат увагі надзяляецца пытанням выхавання патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны, яе духоўнага багацця.

1.jpg

Марыля вітае дзяцей.

Любоў да Радзімы і роднай мовы пачынаецца з малога: з любові да сваёй сям’і, дома, дзіцячага садка. Выхаванцы старшай групы прынялі ўдзел у музычна-літаратурным салоне “Мая малая Радзіма”. Маленькія ўдзельнікі свята з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, распавядалі прыказкі і прымаўкі, спявалі беларускія песні. З вялікай цікавасцю  дзеці слухалі паданні аб родным горадзе Смаргоні, аб якіх ім распавяла Марыля.

Вельмі нечаканым і прыемным сюрпрызам для выхаванцаў стаў прыход Несцеркі з мядзведзем. Разам з вясёлымі гасцямі дзеці гралі ў гульні “Лапці”, “Збяры беларускія цацкі”, “пяклі” бульбяныя  аладкі.

2.jpg

Гульня “Збяры беларускія цацкі”

Пасля мерапрыемства дзеці змаглі пазнаёміцца з прадметамі  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва: вырабамі  з ільну, гліны, саломкі і дрэва.

Відавочна, што зварот да беларускага фальклору аказвае сур'ёзную дапамогу ў справе патрыятычнага выхавання выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту.

4.jpg

Гульня “Бульбяныя  аладкі”

Пасля праведзенага мерапрыемства можна ўпэўнена сказаць, што ў нашай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для таго, каб маленькія беларусы выраслі сапраўднымі грамадзянамі, якія любяць Радзіму, ведаюць і паважаюць родную мову.

Алена Траскоўская, музычны кіраўнік.