Народны тэатр гульні “Завадатар” стаў пераможцам на адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці”

 

Народны тэатр гульні “Завадатар” стаў пераможцам на адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці”

Общество
21.09.2021
2276
На абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці” народны тэатр гульні “Завадатар” са Смаргоні атрымаў перамогу. Такім чынам зрабіў сабе падарунак да 20-гадовага юбілею.

завадатар 1.jpeg

“Завадатар”  працуе пры  Смаргонскім раённым цэнтры культуры. У вытокаў стварэння народнага тэатра стаяла Марына Клуйша (цяпер яна – галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама). Мяняліся кіраўнікі і ўдзельнікі тэатра, нязменным заставаўся цудоўны гумар і талент акцёраў.

На абласным конкурсе ў Воранаве цяперашнія ўдзельнікі калектыву Людміла Барахоўская, Маргарыта Бунь і Вольга Крывянкова прадставілі сюжэтна-гульнёвую праграму “Смаргонскія абаранкі-забаўлянкі”. Падчас прэзентацыі праграмы публіка даведалася пра гісторыю з’яўлення абаранак і пра сакрэты выпечкі смаргонскага брэнда, прыняла ўдзел ў цікавых “абараначных” гульнях.

завадатар.jpeg

Журы адзначыла спецыяльным прызам фестывалю арыгінальны сцэнарый, які стварыла кіраўнік калектыву Вольга Крывянкова.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіву РЦК.