Мы – адзіныя

 

Мы – адзіныя

Общество
20.09.2021
1162
Для навучэнцаў 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад − сярэдняя школа” праведзена класная гадзіна “Мы - адзіныя” ў форме вуснага часопіса, прысвечаная Дню народнага адзінства.

Мы - адзіныя.jpg

На старонцы “Народнае адзінства” навучэнцы разважалі, што значыць адзінства для беларускага народа. Адзначылі, што на беларускіх дзяржаўных сімвалах таксама адлюстравана адзінства беларускага народа: вянок каласкоў і траў абвіты стужкай.

Вучням на старонцы  “Мая Беларусь” неабходна было адказаць на пытанні віктарыны. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, беларускія песні.

На старонцы “Вучымся народнай мудрасці” навучэнцы звярнуліся да залатога фонду нашай мовы, да тых яе адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці. Гэта прыказкі пра родную Беларусь.

У канцы мерапрыемства дзеці выказалі свае пажаданні роднай Беларусі: дабра, шчасця, міру. І яшчэ раз даказалі, што ўсе мы, беларусы, як зярняткі коласа – адзіныя.