Экспанаты выставы “Гістарычнымі сцежкамі Смаргоншчыны” прыцягнулі ўвагу дарослых і дзяцей

 

Экспанаты выставы “Гістарычнымі сцежкамі Смаргоншчыны” прыцягнулі ўвагу дарослых і дзяцей

Общество
03.07.2021
1804
У маляўнічым месцы, на зялёнай траўцы, размясцілася ў гарадскім парку выстава “Гістарычнымі сцежкамі Смаргоншчыны”.

IMG_3166.JPG

IMG_3174.JPG

IMG_3179.JPG

Як адзначыў захавальнік фондаў гарадского гісторыка-краязначага музея Павел Картавік, выстава адлюстроўвае жыццё нашага горада ў розныя эпохі, пачынаючы ад уладароў і першазаснавальнікаў Смаргоні, яе славутасці – “мядзведжай акадэміі”, абаранкаў і заканчваючы асноўным напрамкам гісторыі 20 стагоддзя – Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнамі, пасляваенным часам на Смаргоншчыне.

Упершыню на выставе былі паказаны сапраўдныя музейныя рэчы, якія ўзялі з фондаў гісторыка-краязнаўчага музея і змясцілі на драўляных пляцоўках у гарадскім парку, каб людзі маглі пабачыць іх.

IMG_3244.JPG

IMG_3269.JPG

IMG_3280.JPG

І жадаючых далучыцца да гісторыі было нямала. Дарослыя і дзеці з цікавасцю разглядалі музейныя экспанаты.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фото аўтара.