15 мая – Дзень сям’і

 

15 мая – Дзень сям’і

Общество
14.05.2021
677
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні  з Днём сям’і!

Моцная сям’я – гэта аснова дзяржавы, сувязное звяно паміж рознымі пакаленнямі, захавальніца духоўных, нацыянальных і культурных традыцый. Менавіта ў сям’і фарміруецца чалавек, выхоўваюцца патрыятызм, вернасць звычаям і духоўна-культурнай спадчыне свайго народа, працавітасць, павага да старэйшых, гатоўнасць прыйсці на дапамогу бліжняму.

Мы шчыра дзякуем тым сем’ям, дзе ўзаемаадносіны бацькоў з’яўляюцца прыкладам душэўнай цеплыні, павагі і любові адно да аднаго.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра і сямейнага шчасця. Няхай у вашых дамах пануюць утульнасць, узаемаразуменне, спакой і дабрабыт.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: