Багаты свет захапленняў

 

Багаты свет захапленняў

Общество
14.04.2021
1319
У Смаргонскім раёне ў дыстанцыйнай форме прайшоў фестываль творчасці для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця «Свет маіх захапленняў». 15 навучэнцаў з дзяржаўных устаноў адукацыі (СШ №№ 3 і 6, Смаргонскія яслі-сад – пачатковая школа і ЦКРНіР) прадэманстравалі свае здольнасці.

Волкова Анастасия и Теляк И.С..jpg

вручение 2.jpg

Дзеці спявалі, танцавалі, малявалі, рабілі падзелкі. Пераглядаю матэрыялы фэстывалю – і не перастаю здзіўляцца майстэрству і фантазіі ўдзельнікаў. Вялікая ўдзячнасць педагогам, якія дапамаглі выбраць дзецям заняткі, зрабіць іх жыццё больш разнастайным і цікавым.

Смаргонская раённая грамадская арганізацыя «Беларускі дзіцячы фонд» на 300 рублёў набыла для ўсіх удзельнікаў прызы: наборы для творчасці і канцылярскія тавары.

Кучинский Антон и Кудина Т.В..jpg

Савицкий Павел и Рожанская С.Ч..jpg

Навучэнцам прыемна было атрымліваць прызы і дыпломы пад воплескі і захапленне аднакласнікаў. На абласным фестывалі наш раён прадставіць вучаніца СШ № 3, актыўная ўдзельніца гуртка «Дамавічок» 16-гадовая Юлія Лемешава.

Юлия Лемешева.jpg