Узлюблёныя ў Ісусе Уваскрэслым хрыціяне, браты і сёстры, людзі добрай волі!

 

Узлюблёныя ў Ісусе Уваскрэслым хрыціяне, браты і сёстры, людзі добрай волі!

Общество
04.04.2021
2144

Учкуронис.jpg

Віншую вас з Пасхай!

Жадаю глядзець на сваё жыццё з глыбокай верай у тое, што Бог заўсёды з намі. У розных жыццёвых абставінах мы можам спадзявацца на Яго айцоўскую апеку і дапамогу. Няхай ніхто з нас не закрывае сваё сэрца для нябеснага Айца, падтрымліваючы ў сабе надзею, якая дапаможа перамагчы няўпэўненасць і розныя непакоі, а любоў да Бога і бліжняга няхай перамяняе наша грамадства ў духу сапраўднай згоды і ўзаемапавагі.

Шчыра жадаю нам усім, каб Месія ўзмацняў нас сваёй ласкай, памнажаў сілы, дарыў радасць і здароўе душы і цела, а таксама шчодра блаславіў дабрадзеяў і тых, хто дапамагае патрабуючым, а асабліва тым, хто нясе палёгку хворым у гэты складаны час.

Няхай святло Пасхальнай раніцы апраменьвае дні вашага жыцця!

Ксёндз Яўген Учкуроніс,

пробашч парафіі Святога Яна-Паўла ІІ.