Ад усяго сэрца віншуем вернікаў з Пасхай!
Общество
04.04.2021 08:00
Вялікдзень – гэта свята, якое нам дапамагае паверыць у Цуд, бо ў гэты дзень уваскрэс наш Збаўца Ісус Хрыстос.
Вялікдзень – гэта свята ахвярнай любові да кожнага чалавека. Любові, якая, безумоўна, змагаецца за нас і вядзе да вечнага жыцця.
Вялікдзень – гэта свята, якое заахвочвае нас перажыць жывую надзею. Няхай кожны з нас давярае Усявышняму ў вырашэнні розных жыццёвых сітуацый.
Зычым бачыць знакі Божай надзеі, Яго цуды і любоў у кожным моманце жыцця і несці іх тым, хто сустракаецца на шляху.
Ксяндзы-салезіяне парафіі касцёла Святога Міхала Арханёла.
Оставить комментарий
Войти через соцсети