Аб’яўляецца конкурс малюнкаў “Канстытуцыя вачыма дзяцей”

 

Аб’яўляецца конкурс малюнкаў “Канстытуцыя вачыма дзяцей”

Общество
11.03.2021
977

дети_правленный.jpg

Газета “Светлы шлях” і раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі аб’яўляе конкурс  малюнкаў на тэму “Канстытуцыя вачыма дзяцей”.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні ўстаноў адукацыі.

Умовы конкурсу: намаляваць у любой тэхніцы малюнак, які адлюстроўвае адзін з артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На конкурснай рабоце неабходна пазначыць імя і прозвішча аўтара, узрост, населены пункт (установу адукацыі) і кантактны нумар тэлефона.

Работы неабходна перадаць у Смаргонскі РЦТДМ (вул. Чапаева,9) да 15 сакавіка (да 10.00) . 

У панядзелак, 15 сакавіка, мы запланавалі арганізаваць выставу малюнкаў у РЦТДіМ, лепшыя работы будуць змешчаны на сайце газеты “Светлы шлях”.

Журы вызначыць па 3 лепшыя малюнкі (па узроставых катэгорыях: 6-10 гадоў, 11-14, 15-17). Аўтары атрымаюць дыпломы і прызы ад газеты “Светлы шлях”.