За бяспеку разам!

 

За бяспеку разам!

Общество
01.03.2021
657

Тыдзень з 20 лютага па 1 сакавіка ў сярэдняй школе № 5 г.Смаргоні быў напоўнены яркімі падзеямі, прымеркаванымі да адзінага рэспубліканскага дня бяспекі.

IMG_20210226_113308.jpg

Не засталіся ў баку і навучэнцы 2 «Б» класа. У рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «За бяспеку разам!», стваралі разам з бацькамі ўлёткі «Азбука бяспекі», праглядалі і абмяркоўвалі ролікі на дадзеную тэматыку, разгадвалі крыжаванкі, на перапынках на працягу тыдня праводзілі пяціхвілінкі бяспекі. А ў пятніцу, 26 лютага, другакласнікі з нецярпеннем чакалі гасцей. Да іх на сустрэчу прыйшлі работнікі прадпрыемства «Смаргоньгаз»: майстар аварыйнай службы Сухадольскі Алег Алегавіч, слесар Хвасценка Уладзімір Аляксандравіч, вадзіцель Пратасевіч Сяргей Мікалаевіч, інжынер Лук'янчык Вольга Анатольеўна.

IMG_20210226_113605_1.jpg

Госці распавялі аб правілах карыстання газам у побыце, прапанавалі дзецям выканаць практычныя заданні, паказалі, як ажыццяўляецца сувязь з дыспетчарскай службай, прыём выклікаў насельніцтва. Работнікі прадпрыемства прыйшлі не з пустымі рукамі. Яны прынеслі невялікія падаруначкі дзецям, што стала для хлопцаў і дзяўчат прыемным сюрпрызам. Навучэнцы запрасілі гасцей на выставу малюнкаў, дзе паказалі свае работы, расказалі, якія правілы бяспекі яны ведаюць і выконваюць. Сустрэча аказалася не толькі эмацыянальна насычанай, але і плённай. Другакласнікі заверылі прысутных, што цяпер будуць дакладна ведаць, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

IMG_20210226_113642.jpg