Мы адзіныя, калі мы разам

Общество
25.02.2021 16:55
440
У рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні прайшоў інфармацыйны час «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы». Навучэнцы класа прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

20210225_132647.jpg

Навучэнцам 9 «В» класа было прапанавана ў інтэрактыўнай форме вызначыць значэнне слова «адзінства». Мы адзіныя, калі мы разам - такую выснову зрабілі навучэнцы. Можна мець розныя пункты гледжання, але пры гэтым памятаць, што мы жывём у адной краіне, і ўсё, што робім, робім у першую чаргу дзеля тых, хто побач з намі.

Навучэнцы гаварылі пра дасягненні суверэннай Беларусі ў розных галінах дзейнасці. Гэта было б немагчыма без працы кожнага з нас. Разам мы можам многае. Вось толькі некаторыя прыклады: у гэтым навучальным годзе навучэнцы прымаюць актыўны ўдзел у валанцёрскіх акцыях, аказваюць дапамогу пажылым людзям. Мы памятаем, што наша ўвага неабходна ім не толькі ў святочныя дні. Вучні прымалі актыўны ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Увесь год збіралі макулатуру, ратуючы дрэвы ад высечкі. Школьнікі ўдзельнічалі ў міжнародным праекце «Сустрэча з Усходняй Еўропай». Дадзены праект – магчымасць зрабіць добрую рэкламу сваёй краіне, свайму гораду. Мы рады, што дзякуючы нам пра горад Смаргонь ведаюць нашы аднагодкі з Германіі, Аўстрыі і іншых еўрапейскіх краін.

Навучэнцам была прапанавана інфармацыя аб асноўных выніках Усебеларускага народнага сходу. Галоўныя мэты развіцця Беларусі на бліжэйшыя 5 гадоў маштабныя. Ключавыя прыярытэты: шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр зразумелыя і дасягальныя. Поспехі кожнага паасобку– гэта поспехі грамадства ў цэлым. Да такой высновы прыйшлі вучні. Народ і армія – адзіныя. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь – гарантыя суверэнітэту і незалежнасці. Служба ў войску – святы абавязак кожнага юнака. Сёлета хлапчукі 9 класа атрымалі пасведчанне прызыўніка, а гэта значыць, што ў будучыні яны будуць абараняць нашу Радзіму.

Автор: Антаніна МАНЧАК, класны кіраўнік 9 «В» класа сярэдняй школы №5 г. Смаргоні.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений