20 лютага ў ДУА «ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа», напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, быў рэалізаваны праект на прыз грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" - дыктант «Ганаруся Бацькаўшчынай».
Адзіны дыктант «Ганаруся Бацькаўшчынай»
Общество
23.02.2021
Тэкст дыктанта цудоўны, бяздонны, напоўнены глыбінёй, прыгажосцю і пяшчотай да роднай зямлі. Ён вучыць паважаць Радзіму, размаўляць з прыродай, заклікае чалавека да ўсведамлення сваёй сапраўднай ролі на Зямлі. Галоўнай мэтай праекта стала далучэнне падрастаючага пакалення да вывучэння роднай мовы.
Вызначыць самага актыўнага ўдзельніка праекта аказалася няпроста. Юнакі і дзяўчаты лічаць, што ведаць родную мову павінен кожны беларус. Асаблівых цяжкасцей з напісаннем дыктанта ні ў каго не было, бо ўстанова наша беларускамоўная. Па выніках праведзенага мерапрыемства пераможцай стала Багдановіч Валерыя, навучэнка VIII класа, якая атрымала прыз ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".