Дзень роднай мовы

 

Дзень роднай мовы

Общество
22.02.2021
1508
Традыцыйна ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў яслях-садку № 10 г. Смаргоні праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

1б.jpg

Выхаванцы малодшых груп з задавальненнем слухалі пястушкі, забаўлянкі, калыханкі, песенькі, для якіх характэрны рытмічнасць і напеўнасць. Вельмі любяць нашы выхаванцы адгадваць загадкі. Таму ім спадабалася прымаць удзел у вечары беларускіх загадак. Правядзенне віктарыны “Знаўцы беларускіх казак” з выхаванцамі сярэдняй, старшай груп дазволіла ім не толькі паказаць свае веды беларускіх казак, калі яны пазнавалі казкі па малюнках, урыўках, але і пераказаць урыўкі з любімых казак. У дашкольных групах у залежнасці ад узросту прайшлі гутаркі “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”, “Размаўляем па-беларуску”, “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і іншыя.

8.jpg

Нашы выхаванцы з задавальненнем гулялі ў беларускія гульні “Гарлачык”, “Шэры кот” і іншыя. Не менш цікавымі для дзяцей былі гульнявыя заданні, дыдактыяныя гульні. А ладзячы рэжысёрскія гульні з макетам сялянскай хаткі, нашы выхаванцы змаглі праявіць сваю творчасць, уяўленне, моўныя здольнасці, веданне прадметаў побыту.

IMG_3622.JPG

У старшай групе прайшла забава “Свята роднай мовы”. Дзеці чыталі вершы пра родную мову, паказалі дзеду Барадзеду, як яны добра ведаюць беларускія народныя казкі, пабывалі ў гасцях у цёткі Васіліны ў яе цудоўнай сялянскай хаце. З задавальненнем пагулялі разам з дзедам Барадзедам і цёткай Васілінай ў беларускую народную гульню “Гарлачык”.

IMG_3653.JPG

Не засталіся без увагі і бацькі выхаванцаў. Для іх у бацькоўскіх кутках была размешчана наглядная інфармацыя “Гучы, родная мова!”.