Запрашаем на вячоркі

 

Запрашаем на вячоркі

Общество
19.02.2021
905
Сучасная нацыянальная адукацыйная сістэма заклікае адрадзіць страчаныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа. У нашай установе дашкольнай адукацыі дзейнічае рэсурсны цэнтр, задачай якога з’яўляецца выхаванне у дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да нацыянальных і культурных традыцый на аснове этнаграфічнай спадчыны.

2021-02-16_11-50-27_388.jpg

2021-02-16_11-50-30_225-1.jpg

Выхаванне павагі выхаванцаў да традыцыйнай спадчыны беларусаў, мастацкай культуры народа адбываецца праз знаёмства з народнымі святамі і абрадамі.

Беларусы – народ працавіты. На працягу стагоддзяў нашы продкі мелі пастаянны клопат – апрацаваць зямлю і атрымаць добры ўраджай жыта, бульбы, гародніны і садавіны. Каб забяспечыць сябе адзеннем, трэба было вырасціць лён, апрацаваць яго, выткаць палатно. З яго жанчыны-гаспадыні шылі адзенне, рабілі посцілкі, дываны, ручнікі, абрусы. Усе рэчы ўпрыгожвалі ўзорамі – арнаментальным або раслінным. Толькі доўгімі зімовымі вечарамі, пры запаленай лучыне, збіраліся яны разам на вячоркі. На якіх жанчыны пралі кудзелю пры дапамозе верацяна і калаўрота, а хлопцы і дзяўчаты гулялі, песні спявалі ды танцавалі.

2021-02-16_11-50-32_910.jpg

IMG_20210216_110446.jpg

IMG_20210216_110552.jpg

Выхаванцы нашай установы даведаліся аб гэтай традыцыі, завітаўшы ў госці да цёткі Ганны на вячоркі. Кожны з іх патрымаў у руках лён – багацце нашай краіны і для сябе ўсвядоміў: каб атрымалася тканіна, людзям трэба шмат папрацаваць. Гаспадыня расказала сваім гасцям гісторыю пра льняную нітачку, з якой можна саткаць розныя рэчы. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні з цёткай Ганнай, спявалі беларускія прыпеўкі, танцавалі з ручнікамі.

IMG_20210216_110904.jpg

Фарміраванне дзіцяці немагчыма без усведамлення сваёй этнічнай прыналежнасці, якая ў першую чаргу пачынаецца з валодання роднай мовай. А сёння мы звяртаемся да народнай мудрасці, да гісторыі свайго народа, яго традыцый і звычаяў.